You are on page 1of 4

Кітайская мова

Кітайская мова ( 中 文 , джунвэнь, або 汉 语 , ханьюй) — мова ці Кітайская м ова


моўная галіна сіна-тыбецкай моўнай сям’і, якая складаецца з
Саманазва: 中文, 汉语
некалькіх разнавіднасцей, у рознай ступені узаемазразумелых[1][2].
Краіны: КНР, Тайвань, Сінгапур,
Яна з’яўляецца афіцыйнай мовай КНР, Тайваня і Сінгапура.
Філіпіны, Малайзія, Інданезія,
Кітайская — самая распаўсюджаная сучасная мова. На ёй гавораць
Усходні Тымор, Тайланд,
звыш 1 млрд чалавек[3]. Прыблізна для 900 млн з іх роднай
В'етнам, М'янма, Камбоджа,
з’яўляецца паўночнакітайскі дыялект, які лёг у аснову літаратурнага
ЗША, Расія, Індыя
стандарта путунхуа.
Афіцыйны Кітай
Кітайская мова служыць адной з 6 афіцыйных і рабочых моў ААН. статус: Кітайская Рэспубліка
Гістарычна гэта мова народнасці хань, якая пераважае ў Сінгапур
нацыянальным складзе КНР (больш за 90 % насельніцтва краіны). Залежныя тэрыторыі:
Акрамя таго, дзясяткі мільёнаў кітайцаў, якія захоўваюць сваю мову, Ганконг
жывуць практычна ва ўсіх краінах Паўднёваўсходняй Азіі (на Макаа
Сінгапуры складаючы больш за 75 % насельніцтва); значная Арганізацыі:
кітайская дыяспара рассеяна па ўсім свеце. ААН
ШАС
Кітайская мова ўяўляе сабой сукупнасць даволі розных дыялектаў, і
Агульная 1 213 млрд
таму разглядаецца многімі мовазнаўцамі як самастойная моўная
колькасць
галіна, якая складаецца з асобных, хоць і роднасных паміж сабой,
носьбітаў:
моўных і/або дыялектных груп[1].
Рэйтынг: 1
Класіфікацыя
Катэгорыя: Мовы Еўразіі
Змест
Сіна-тыбецкая сям'я
Пісьменства
Пісьменнасць: кітайскае пісьмо
Фанетыка
Моўныя коды
Дыялектныя групы
ISO 639-1: zh
Гісторыя
ISO 639-2: chi (B); zho (T)
Гл. таксама
ISO 639-3: zho і інш.
Зноскі
Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка
Літаратура
Спасылкі

Пісьменства
Сістэма іерагліфічнага пісьма складаная і цяжкая для засваення. Колькасць асобных знакаў у кітайскай пісьменнасці ўжо
даўно складае дзясяткі тысяч. Адзін з першых слоўнікаў кітайскіх іерогліфаў «Шовэнь цзецзы», складзены ў 93 г. н.э.,
змяшчаў 9353 іерогліфы. У слоўніку «Кансі Цзыдзянь», складзеным у пачатку 18 ст. пры імператары Кансі, ужо знаходзіцца
больш за 49 тыс. знакаў. Зараз у сістэме кітайскай пісьменнасці налічваецца больш 60 тыс. іерогліфаў.
Веданне 8-10 тысяч іерогліфаў кажа ўжо аб высокай іерагліфічнай падрыхтоўцы. Сучасныя кітайскія школы дамагаюцца
засваення школьнікамі 4-5 тыс. іерогліфаў. Веданне 6-7 тысяч часта ўжываных іерогліфаў цалкам дастаткова для чытання
газет, часопісаў, папулярнай грамадска-палітычнай і мастацкай літаратуры[4].

Фанетыка
У кітайскай мове кожны іерогліф вымаўляецца з асаблівым музычным націскам. Яго змяненне вядзе да змены сэнсу, што
перадаецца дадзеным іерогліфам.

Дыялектныя групы

Карта дыялектных груп кітайскай мовы

У кітайскай мове вылучаецца 7 дыялектных груп[5]: паўночная (北, самая шматлікая — звыш 800 млн носьбітаў), у (吴), сян
(湘), гань (赣), хакка (客家), юэ (粤), мінь (闽). Дыялекты адрозніваюцца фанетыкай, лексікай, часткова граматыкай, хоць
асновы іх граматыкі і слоўнікавага складу адзіныя. Сродкам зносін носьбітаў розных дыялектаў служыць нарматыўная
кітайская мова, якая ў Кітаі называецца путунхуа (普通话), у Сінгапуры хуаюй (华语), на Тайвані — гаюй (國語, спрошч. 国
语 ), паміж імі існуюць вельмі нязначныя адрозненні ў фанетыцы, на пісьме ў путунхуа і хуаюй выкарыстоўваюцца
спрошчаныя іерогліфы, а ў гаюй — традыцыйнае (поўнае) напісанне іерогліфаў. Пры крайняй неабходнасці можна
паразумецца, напісаўшы іерогліфы на паперы або намаляваўшы іх рукой у паветры. Літаратурная мова абапіраецца на
паўночныя дыялекты. Фанетычная норма — пекінскае вымаўленне (аднак у эпоху дынастыі Тан, калі была створана
большасць класічных кітайскіх тэкстаў, норма была блізкая хутчэй да цяперашняй дыялектнай групы хакка).

На думку некаторых заходніх мовазнаўцаў, кітайская — гэта не адзіная мова, а сямейства моў, а тое, што традыцыяналісты
называюць дыялектамі кітайскай, на самай справе — розныя мовы[6].

Гісторыя
be
Найстарэйшым корпусам пісьмовых дакументаў, якія фіксуюць існаванне кітайскай мовы, з’яўляюцца гадальныя надпісыru
на касцях ахвярных жывёл і панцырах чарапах (XIV—XI стагоддзі да н. э.). Яны сведчаць аб існаванні сфарміраванай
моўнай сістэмы ўжо ў перыяд Шан-Інь. Аднак іх адкрыццё адносіцца да пачатку XX ст. Вывучэнне ж працягваецца па сёння
і яшчэ далёкае ад завяршэння.

Асноўным элементам, які змацаваў кітайскую моўную традыцыю, стала афіцыйная пісьмовая мова вэньянь. Дамінаванне
адзінай пісьмовай сістэмы стала ўнікальнай з’явай, якая дапускала існаванне разнастайных дыялектаў, якія некаторы час
be)
развіваліся ў рамках незалежных дзяржаў. (Гл. старажытнакітайская моваru

Па палітычных прычынах, дамінуючае значэнне ў кітайскай мове набылі паўночныя дыялекты, якія адрозніваліся большаю
аднастайнасцю ў параўнанні з паўднёвымі. На іх аснове сфарміравалася «мова чыноўнікаў», гуаньхуа, якая стала афіцыйнай
be — размоўная мова простага люду.
мовы імперыі. Разам з ёю развівалася таксама т. зв. байхуаru

Кардынальным паваротам у гісторыі кітайскай культуры стала пісьмовае выкарыстанне гутарковай мовы; лічыцца, што
be (кіт. трад. 金聖歎 , спр. 金圣叹 , 1610?—1661). Рух за дэмакратызацыю
першынство ў гэтым належыць Цзінь Шэнтанюen
граматнасці ў пачатку XX ст. азнаменаваў сабой рэвалюцыйны пераход на байхуа, як асноўную мову пісьмовых зносін, і
пачатак уніфікацыі кітайскіх дыялектаў.

Гл. таксама
бел.
Спіс кітайскіх дыялектаў(руск.)
бел.
Кітайская літаратура(руск.)
Кітайскія імёны
Сон у чырвоным цераме

Зноскі
1. David Crystal, The Cambridge Encyclopedia of Language(Cambridge: Cambridge University Press, 1987), p.
312. «The mutual unintelligibility of the varieties is the main ground for referring to them as separate languages.»
Charles N. Li, Sandra A. Thompson.Mandarin Chinese: A Functional Reference Grammar(1989), p 2. «The
Chinese language family is genetically classified as an independent branch of the Sino-T ibetan language family.»
Jerry Norman. Chinese (1988), p.1. «The modern Chinese dialects are really more like a family of languages».
John DeFrancis. The Chinese Language: Fact and Fantasy(1984), p.56. «To call Chinese a single language
composed of dialects with varying degrees of dif ference is to mislead by minimizing disparities that according to
Chao are as great as those between English and Dutch. oT call Chinese a family of languages is to suggest
extralinguistic differences that in fact do not exist and to overlook the unique linguistic situation that exists in
China.»
2. Китайский язык // БРЭ. Т.14. М.,2009.
3. Summary by language size(http://www.ethnologue.com/ethno_docs/distribution.asp?by=size)(англ.) // Lewis, M. Paul
(ed.), 2009. Ethnologue: Languages of the W orld, Sixteenth edition. Dallas, Tex.: SIL International.
4. Асаблівасці кітайскай іерагліфікі (http://belarusian.cri.cn/396/2015/04/29/2s28578.htm)
5. Кітайская мова // Беларуская энцыклапедыя. Т. 8. С. 311.
6. «What is the Chinese language?» The Economist, Dec 13th 2011(http://www.economist.com/blogs/johnson/2011/1
2/chinese)

Літаратура
Солнцев В. М. Китайский язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская
энциклопедия», 1990. — С. 225—226.
Кітайская мова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.:
БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 311. — 576 с. —10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (Т. 8).
Юань Дзя-хуа. Диалекты китайского языка / Под ред. проф. Г.П. Сердюченко — М.: Наука, 1965. — 55 с. —
1200 экз.
Курдюмов В. А. Курс китайского языка. Теоретическая грамматика — М.: Цитадель-трейд, Лада, 2005. —
576 с. — 3000 экз. — ISBN 5-9564-0015-3.
Духовная культура Китая: энциклопедия в 5 т. М., 2006 — Т. 3. Литература. Язык и письменность. 2008. 727 с.
Завьялова О. И. Большой мир китайского языка. М.: Восточная литература, 2010. 287 c. ISBN 978-5-02-03-
6434-9.

Практычная літаратура

Кожевников И. Р. Словарь привычных выражений современного китайского языка. М., 2005.


Войцехович И. В. Практическая фразеология современного китайского языка. М., 2007.

Спасылкі
Кітайская мова // Этналог (англ.)
Коряков Ю. Б. Китайские языки. Большая российская энциклопедия.

Г ·Р ·П Кітайская мова [паказаць]

Г ·Р ·П Афіцыйныя мовы ААН [паказаць]

Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Кіт
айская_мова&oldid=3148451"

Апошняе змяненне старонкі адбылося 09:22, 20 мая 2018.

Тэкст даступны на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike


, у асобных выпадках могуць дзейнічаць
дадатковыя ўмовы. Падрабязней гл. Умовы выкарыстання.

You might also like